- наўзахапкі
- наўзахапкі, прысл.
разм.
Перебивая друг друга.Жанчына была ўсмешлівая і гаваркая, не адставалі ад яе і свёкар са свякрухаю. Расказвалі наўзахапкі. Лужанін. Хлапчукі нешта наўзахапкі расказвалі адзін аднаму. Сачанка.
Самабытнае слова: Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі (у рускамоўным дачыненні). Менск: Беларуская Энцыклапедыя. Ірына Шкраба. 1994.